Як пранкер вучыў вахцёрак інтэрната крычаць “Жыве Беларусь!”

Як пранкер вучыў вахцёрак інтэрната крычаць “Жыве Беларусь!”

Украінскі пранкер Яўген Вальноў змусіў вахцёрак аднаго з мінскіх інтэрнатаў крычаць “Жыве Беларусь”. Ён патэлефанаваў туды і назваўся супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сітуацыяў Пататавым. Маўляў, ідзе праверка дымавых датчыкаў, таму трэба пракрычаць галасавы пароль па-англійску, які яго адключыць.

Спачатку жанчына не паверыла, але затым выканала патрабаванні пранкера. Вахцёрка прызналася, што не ведае англійскай, і папрасіла калегу запісаць пароль, які гучаў як “Лука хай лоў” на ўключэнне і “Жыве Беларусь! Жыве вечна!” — на выключэнне.

Вальноў вядомы сваімі розыгрышамі супрацоўнікаў інтэрнатаў. Ён тэлефануе ў такія ўстановы ў розных краінах і прымушае людзей рабіць бязглуздзіцы, а потым выкладвае размовы з імі ў сеціва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі