Як прайшоў першы сход былых беларускіх сілавікоў-апазіцыянераў

Як прайшоў першы сход былых беларускіх сілавікоў-апазіцыянераў

У замежжы прайшоў двухдзённы сход байполаўцаў з прадстаўнікамі суполак арганізацыі. Яна аб'ядноўвае былых і дзейных беларускіх сілавікоў. Яны  рэгулярна публікуюць ўнутраныя дакументы сілавых структур, аўдыёзапісы, новыя звесткі па расследаванні гібелі пратэстоўца Рамана Бандарэнкі.

На сходзе было заяўлена, што колькасць сябраў арганізацыі істотна вырасла. У ёй ёсць супрацоўнікі нават такіх арганізацый, як КДБ, ААЦ і Служба бяспекі прэзідэнта.

Высвятляецца, што ўнутраныя дакументы сілавых структур у ініцытыву паступаюць штодня. Асаблівая ўвага надаецца супрацоўніцтву з дзейнымі супрацоўнікамі, якія не звольніліся і дапамагаюць апазіцыянерам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі