Як у розных краінах святкуецца Дзень святога Патрыка (фота)
Штогод 17 сакавіка ўвесь свет адзначае дзень заступніка Ірландыі — святога Патрыка. Афіцыйным святам гэты дзень з’яўляецца ў Ірландыі, Ньюфаўндлендзе, Лабрадоры, а таксама ў Мансераце.
Акрамя згадкі пра самога Патрыка, у гэты дзень таксама адзначаецца прыход хрысціянства ў Ірландыю, а таксама ўшаноўваецца ірландская культура ў цэлым.
Афіцыйным сімвалам свята з’яўляецца лісток канюшыны. Звычайна ў Дзень святога Патрыка праводзяцца парады і фэсты, удзельнікі якіх апранаюць зялёную вопратку альбо носяць трыліснікі ды ірландскія сцягі.
Еўрарадыё сабрала фатаздымкі з розных куткоў свету, дзе шануюць Ірландыю.
Галоўныя святкаванні сёння адбываюцца ў Дубліне. Ірландыя.
У гэты дзень прынята піць ірландскае піва і частавацца ласункамі зялёнага колеру.
Галоўную раку Чыкага фарбуюць у гэты дзень у зялёны колер.
Нью-Ёрк зайздросціць Чыкага і выкладае падобныя выявы ў Інтэрнет.
Ля галоўнага парка Атланты. Джорджыя. ЗША.
Зноў Дублін. Ірландыя.
Ведаюць пра гэты дзень нават у Дубаі.
Паліцыя Нью-Ёрка гатовая да святкавання зялёнага дня.
Дублін.
У булачнай Паўночнай Караліны. ЗША.
Са святам віншуе нават НАСА.