Як уладкаваліся мігранты? Літва расказала, на якіх працах заняты беларусы

Толькі 1% беларусаў знайшлі нізкакваліфікаваную працу. У іншых справы з працаўладкаваннем ідуць лепш / pixabay, фота ілюстрацыйнае
Толькі 1% беларусаў знайшлі нізкакваліфікаваную працу. У іншых справы з працаўладкаваннем ідуць лепш / pixabay, фота ілюстрацыйнае

Каля 7,5 тысяч беларусаў знайшлі працу ў Літве з пачатку войны ва Украіне, паведамляе літоўскае Міністэрства па працы і сацыяльным забеспячэнні. Галоўным чынам гаворка ідзе пра мужчынаў, сярэдні ўзрост — 37 гадоў.

Сярэдняя зарплата беларусаў, занятых у Літве, складае 1786 еўра. Установа таксама расказала, у якіх працах часцей за ўсё занятыя беларусы.

“Найвялікая колькасць беларусаў працуе ў сталіцы – 4,2 тыс., у Каўнасе – 600, у Шаўляі – 300, у Клайпедзе – 200”, — кажуць у міністэрстве.

Высокакваліфікаваныя працы знайшлі каля 2 тыс. беларусаў, з іх большасць — у інфармацыйна-камунікацыйным сектары. Беларусы таксама працуюць інжынерамі кампутарных дадаткаў, тэставальнікамі праграмнага забеспячэння, інжынерамі-праграмістамі, распрацоўнікамі праграмнага забеспячэння.

На працах, што патрабуюць сярэдняй кваліфікацыі, працуе 5,5 тыс. беларусаў. Галоўным чынам гаворка ідзе пра працы ў транспартным і будаўнічым сектарах.

Толькі 86 беларусаў, ці каля 1%, былі заняты на нізкакваліфікаваных і некваліфікаваных працах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі