Як Вольскі з Вайцюшкевічам “шчадравалі” ў Каменнай Горцы (фотарэпартаж)
Культавыя беларускія музыкі Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч сталі ўдзельнікамі свята “Зімовы фэст”, які прайшоў 14 студзеня ў сталічным мікрараёне Каменная Горка ў праваслаўным прыходзе Міколы Японскага. Музыкі выступілі перад прысутнымі з невялікім канцэртам.
Для ўдзельнікаў свята, сярод якіх пераважалі сем’і з дзецьмі, было арганізавана шмат розных забаваў — песні, танцы, майстар-класы па вырабе цацак і ўпрыгожанняў, батлейка.