Як вы будзеце святкаваць Дзень Волі?
"Увішнай працай", "з унутранай урачыстасцю" дома, "калі грошы будуць" — разам з людзьмі. Так 25 сакавіка мінчукі адсвяткуюць Дзень Волі.
Вынікі апытанкі слухайце тут і ў эфіры Еўрарадыё!
Двое мінакоў сумленна прызналіся, што не ведаюць, што гэта за свята. Іншыя прыдумлялі "дзяжурныя" адказы, якія ў выпадку з Днём Волі выглядалі надзвычай абсурдна:
"Вядома. Увішнай працай!"
"Можа, з сям'ёй і адзначым".
"Ну, калі свята будзе, людзі будуць святкаваць, дык і мы будзем святкаваць!"
"Калі грошы будуць — будзем святкаваць, ну а калі грошай не будзе — дык гэта не свята..."
Толькі пара чалавек ведала, што гэта за свята такое — Дзень Волі — і шчыра выказала сваё стаўленне да яго.
Каго толькі не сустрэнеш на вуліцах Мінска! Яшчэ адзін выпадковы мінак прачытаў карэспандэнту Еўрарадыё кароткую лекцыю пра тое, чаму беларусы (і ён у прыватнасці) не будуць адзначаць чарговыя ўгодкі БНР:
А ці будзеце вы адзначаць Дзень Волі? Як пройдзе вашае асабістае 25 сакавіка?