Як выглядае абаронца Курапатаў: ватовыя штаны, "боты касманаўта" (фота)
Блогер Антон Матолька апублікаваў у Facebook здымкі лідара пратэстаў супраць будаўніцтва каля Курапатаў Змітра Дашкевіча пад рубрыкай "Вулічная мода". Дашкевіч апрануты ў ватовыя штаны, цёплую вайсковую куртку і "боты касманаўта". Толькі так можна было не мерзнуць, знаходзячыся ў лагеры абаронцаў.
Як паведамляла Еўрарадыё, пратэсты каля будаўнічай пляцоўкі працягваюцца ўжо тыдзень. За гэты час неаднаразова адбываліся сутычкі з рабочымі, уначы на абаронцаў Курапатаў нападалі і збівалі невядомыя. Раніцай 27 лютага будаўнікі адводзілі тэхніку з пляцоўкі.
Здымак з Facebook Антона Матолькі.