Як зборная Беларусі па футболе абыграла каманду Балгарыі

Як зборная Беларусі па футболе абыграла каманду Балгарыі

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе выйграла ў Сафіі ў таварыскім паядынку ў каманды Балгарыі — 1:0. Адзіны гол забіў Дзмітрый Падстрэлаў на 15-й хвіліне. Беларуская зборная была ў складзе, у якім пераважала моладзь, і яна не падвяла. Балгары намагаліся зраўняць лік, але выдатна згуляў наш брамнік Ягор Хаткевіч.

Зборная Беларусі гуляла ў наступным складзе: Хаткевіч, Карповіч (Вегера, 92+), Шаўцоў, Пазняк, Сцяпанаў, Юзэпчук (Шаўчэнка, 60, Волкаў, 78), Корзун (капітан), Яблонскі, Падстрэлаў, Клімовіч, Лісаковіч (Пячэнін, 70). З іх дэбютанты — Хаткевіч, Аляксандр Пазняк, Мікіта Сцяпанаў, Сяргей Волкаў, Раман Вегера і Раман Юзэпчук.

Днямі таксама ў таварыскім матчы беларуская зборная абыграла каманду Узбекістана (1:0, Няхайчык).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі