Як зладзіць "дварцовы пераварот" у "кішэннай" партыі?
Напярэдадні парламенцкіх выбараў 2019 года нечакана ажыла праўладная Рэспубліканская партыя. Структура, якая ўжо некалькі выбарчых кампаній не падавала ніякіх прыкмет жыцця, нечакана зрабіла сваімі сябрамі шэраг маладых амбіцыйных актывістаў і адразу вылучыла іх кандыдатамі на парламенцкіх выбарах. Але моладзь падрыхтавала непрыемны сюрпрыз партыйнаму кіраўніцтву: аб'явілі вотум недаверу дзейнаму кіраўніку Рэспубліканскай партыі Уладзіміру Белазору.
На што спадзявалася партыйная моладзь, аб'яўляючы вотум недаверу дзейнаму кіраўніку партыі? Ці сапраўды ідэя захапіць уладу ў партыі належала самім маладым партыйцам? У адказ іх выключылі з партыі — што далей?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябры Рэспубліканскай партыі Андрэй Бажко і Яўген Казлоўскі.