Янукевіч: Партыі БНФ трэба рыхтавацца да мірных акцый пратэсту

Партыі БНФ трэба рыхтавацца да мірных акцый пратэсту пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Такое меркаванне выказаў старшыня партыі Аляксей Янукевіч у суботу на паседжанні сойма. Паводле яго слоў, сёлетнія выбары не з'яўляюцца свабоднымі і дэмакратычнымі, а ўсе "элементы паляпшэння ўмоваў іх правядзення" — "толькі шырма лібералізацыі". Прадстаўнікі апазіцыі мінімальна прадстаўленыя ва ўчастковых выбарчых камісіях, таму "як і на мінулых выбарах, кантроль за падлікам галасоў цалкам знаходзіцца ва ўладаў", цытуе Янукевіча БелаПАН.

Кіраўнік Партыі БНФ прагназуе, што ЦВК абвесціць аб "70-адсоткавай падтрымцы Аляксандра Лукашэнкі і 1-5 адсотках, аддадзеных у падтрымку іншых кандыдатаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі