Янукевіч таксама атрымаў штраф за акцыю супраць расійскай ваеннай базы

Янукевіч таксама атрымаў штраф за акцыю супраць расійскай ваеннай базы

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч аштрафаваны на 3 мільёны 600 тысяч рублёў (20 базавых велічынь) за удзел у акцыі супраць размяшчэння ў Беларусі расійскай ваеннай базы. Адпаведнае рашэнне сёння вынес суд Цэнтральнага раёна сталіцы. Палітыка прызналі вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Сёння ў судзе па аналагічнай адміністратыўнай справе аштрафаваны на 20 базавых велічынь першы намеснік кіраўніка руху “За Свабоды” Юрась Губарэвіч, перадае БелаПАН.

Раней за арганізацыю гэтай акцыі і ўдзел у ёй штрафы рознага памеру атрымлівалі апазіцыйныя палітыкі Уладзімір Някляеў, Мікола Статкевіч, Вячаслаў Сіўчык, Анатоль Лябедзька, а таксама грамадскія актывісты Аляксандр Мех, Алесь Талстыка і мастак Алесь Марачкін.

Акцыя “За мірную, нейтральную Беларусь” прайшла 4 кастрычніка на сталічнай плошчы Свабоды ў форме народнага сходу. У ёй удзельнічала некалькі соцень чалавек.

Фота: Bymedia
 

 
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі