Янукевіч: У апошнія гады БНФ не меў ніякага курсу, быў проста дрэйф
Новы старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч паабяцаў, што арганізацыю чакаюць змены. І тычыцца яны будуць не толькі ўнутраных перастановак. На пытанне, як зменіцца Партыя з прыходам новага кіраўніцтва, спадар Янукевіч адказаў, што галоўным абнаўленнем будзе выхад з апазіцыйнай рэзервацыі:
“Мы пойдзем у грамадства. Калі мяне запытваюць, ці зменіцца курс БНФ пасля абрання новага кіраўніцтва я кажу: на жаль апошнія гады БНФ не меў ніякага курсу, гэта быў проста дрэйф у рэчышчы тых працэсаў, якія нас неслі. На сённяшні дзень БНФ будзе мець свой курс”