Ярмошына паўдзельнічала ў канферэнцыі ПАСЕ па свабодзе СМІ

Ярмошына паўдзельнічала ў канферэнцыі ПАСЕ па свабодзе СМІ

Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына прыняла ўдзел у канферэнцыі “Свабода СМІ як краевугольны камень для дэмакратычных выбараў”. Мерапрыемства прайшло 4 ліпеня ў Берліне ў бундэстагу і было арганізаванае Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы сумесна з Венецыянскай камісіяй.

У канферэнцыі таксама прымаў удзел старшыня грамадскага аб’яднання “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (БАЖ) Андрэй Бастунец.  Паводле паведамлення прэс-службы арганізацыі, Беларусь апынулася ці не ў цэнтры ўвагі на гэтай сустрэчы і гэта было звязана менавіта з удзелам Ярмошынай. З 2004 года старшыня ЦВК была неўязной у краіны ЕС.

Старшыня беларускага ЦВК запэўніла ўдзельнікаў канферэнцыі, што колькасць недзяржаўных СМІ ў Беларусі складае ўсяго 27%. Кандыдаты ў дэпутаты могуць размяшчаць платную рэкламу ў медыя за кошт сваіх выбарчых фондаў, а ЦВК не ўплывае на свабоду СМІ, а толькі забяспечвае іх удзел у выбарчым працэсе.

Бастунец у сваю чаргу звярнуў увагу на тое, што хоць статыстычна недзяржаўныя СМІ складаюць амаль цвэрць ад агульнай колькасці, варта ўлічваць тэматыку гэтых выданняў — гэта звычайна забаўляльныя газеты і часопісы. Што да асвятлення сацыяльна-палітычнай праблематыкі, то гэтым займаюцца каля 30 выданняў.

Апроч Ярмошынай і Бастунца ў канферэнцыі ад Беларусі ўдзельнічалі намеснік старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па дзяржаўным будаўніцтве, мясцоваму самакіраванню і рэгламенту Генадзь Грыцкевіч і адзін з лідараў кампаніі “Гавары праўду” Таццяна Караткевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі