Ярмошына: Перадвыбарчыя плакаты павесяць за два тыдні да выбараў

Ярмошына: Перадвыбарчыя плакаты павесяць за два тыдні да выбараў

За тры тыдні да выбараў агітацыйныя стэнды ў Мінску пустыя. Перадвыбарчыя плакаты абяцаюць надрукаваць толькі да 24 верасня. А на стэндах яны з'явяцца за 15 дзён да выбараў. Пра гэта заявіла старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ў размове з Еўрарадыё:

"Яны будуць гатовыя толькі 24-га, і то толькі пасля таго, як я стукнула кулаком па стале, бо іх збіраліся 28-га зрабіць. Усё ж такі за два тыдні да выбараў плакаты вісець будуць. Адназначна".

Такім чынам, ужо на бягучым тыдні плакаты надрукуюць і яны з'явяцца ва ўчастковых камісіях. На стэнды яны патрапяць пазней — за два тыдні да выбараў. Гэтая затрымка звязаная з прадастаўленнем кандыдатамі ў прэзідэнты інфармацыі пра сябе. Калі б кандыдаты даслалі свае звесткі да 10 верасня, плакаты былі б гатовыя раней, заявіла Лідзія Ярмошына.

Нагадаем, прэзідэнцкія выбары ў Беларусі пройдуць 11 кастрычніка.

Вайны плакатаў не будзе — у кандыдатаў на іх няма грошай

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі