Ярмошына супраць сумяшчэння мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына прапануе не сумяшчаць правядзенне мясцовых і прэзідэнцкіх выбараў. Яна мяркуе, што правядзенне іх у адзін дзень не дасць вялікай эканоміі сродкаў — каля 9,5 млрд рублёў (каля 3,3 млн долараў).
Аднак канчатковае слова ў гэтым пытанні застаецца за парламентам і прэзідэнтам, адзначыла Лідзія Ярмошына.

"Интерфакс" нагадвае, што кампанія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў мусіць прайсці не пазней за 12 снежня 2010 года, а выбары прэзідэнта — не пазней за 6 лютага 2011 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі