Ярмошына заявіла, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся
Лідзія Ярмошына заявіла, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбыліся. Старшыня ЦВК сцвярджае, што ўсе рэгіёны, акрамя сталіцы, пераадолелі бар'ер яўкі ў 50%. Паводле яе слоў, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях на 12:00 было больш за 60%.
Як вядома, ЦВК аб'явіў пра рэкордную яўку на датэрміновым галасаванні — 41,7%! Незалежныя назіральнікі сцвярджюць, што гэтая лічба завышаная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.