Уладзіміра Яроменка асудзілі на тры месяцы арышту

На працэсе над Уладзімірам Яроменкам у Першамайскім судзе сталіцы прагучалі выступы пракурора, адваката і апошняе слова падсуднага.



У сваім выступе адвакат назваў справу незаконнай. Ён звярнуў увагу на тое, што крымінальная справа на Яроменка заведзеная 16 траўня. Між тым, самому маладафронтаўцу паведамілі пра яе толькі праз два месяцы — 14 ліпеня, у дзень яго вяселля.



Сам Яроменак у апошнім слове сказаў, што яго спрабуюць выштурхнуць за мяжу. Па словах хлопца, у дзень вяселля яго паставілі перад выбарам — або ісці ў турму, або надоўга з'язджаць за мяжу.



Падтрымаць Яроменка прыйшлі Анатоль Лябедзька, Андрэй Дзмітрыеў, Дзяніс Садоўскі, Наста Дашкевіч (Палажанка).



Нагадаем, што Яроменка звінавацілі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Пракурор патрабаваў для яго паўгода арышту. Прысуд набудзе законную моц праз 10 дзён — за гэты час можна будзе абскардзіць прысуд.



Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі