Яроменка і Парфянкова завочна асудзілі на 5 сутак
Іх абвінавацілі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Нагадаем, што абодва маладафронтаўцы былі асуджаныя за Плошчу-2010.
Пра арышт паведаміла ў сваім фэйсбуку Валянціна Яроменак, жонка актывіста. Па яе словах, Уладзіміру Яроменку і Васілю Парфянкову ў пятніцу, 13 верасня, затэлефанавалі з Першамайскага РУУС Мінска і запрасілі прыйсці ў панядзелак.
Як выявілася, у той жа дзень іх асудзілі без іх удзелу. Рашэнне вынес суддзя Гарбатоўскі.
Па словах маці, арышт актывісты пачалі адбываць ужо з сённяшняга дня.
Фота Парфянкова — svaboda.org