Яшчэ адзін беларускі клуб можа трапіць у КХЛ

Яшчэ адна беларуская каманда разам з мінскім “Дынама” можа прадставіць нашу краіну ў Кантынентальнай хакейнай лізе.
Як паведамляе “Время”, маскоўскі “Спартак” з-за фінансавых цяжкасцяў можа перастаць існаваць.

Расійскі клуб дагэтуль не сфармаваў бюджэт, а тых грошай, якія ёсць, можа не хапіць, каб нармальна завяршыць сезон. Афіцыйных каментароў пакуль няма. Паведамляецца, што калі фінансавы праблемы не вырашацца да 10 верасня, клуб спыне існаванне.

У Кантынентальнай хакейнай лізе пакуль не каментуюць магчымыя змены ў складзе ўдзельнікаў. Але вядома, калі “Спартак” усё ж такі спыне існаванне, то ў лігу прымуць або адну з беларускіх каманд, або “Крылы Саветаў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі