Яшчэ адзін дэпутат Украіны можа патрапіць за краты ў Расіі

Факт затрымання ўкраінскага дэпутатаад фракцыі “Блок Пятра Парашэнкі” пацвердзілі ў маскоўскім глаўку МУС, паведамляе «Интерфакс».

“Маскоўская паліцыя пацвярджае, што Ганчарэнка затрыманы. Ён будзе перададзены прадстаўнікам Следчага камітэта Расіі для правядзення далейшых працэсуальных дзеянняў”, -- паведамілі ў глаўку.

Прычыны затрымання не паведамляюцца, але паводле інфармацыі, Аляксей Ганчарэнку можа стаць фігурантам распачатай у Расіі крымінальнай справы ў сувязі з падзеямі ў Адэсе 2 траўня 2014 года. тады падчас масавых беспарадкаў загінула 48 чалавек і больш за 200 пацярпелі. Большасць загінулі ў Доме прафсаюзаў падчас пажару. У кастрычніку 2014 года СКР распачаў справу з нагоды смерці расіян падчас майскіх падзей у Адэсе.

Калега Аляксея Ганчарэнкі народны дэпутат Украіны Барыслаў Бярэза звяртае ўвагу на тое, што Аляксей – сябра ПАСЕ і паводле міжнароднага права не можа быць арыштаваны. Гэтак жа, як і Надзея Саўчанка. Бярэза выказвае меркаванне, што з Ганчарэнкі могуць зрабіць яшчэ аднаго закладніка – як і з Надзеі Саўчанкі.

1 сакавіка акцыя памяці Барыса Нямцова прайшла і ў Мінску. Усіх удзельнікаў акцыі міліцыянты перапісалі па прозвішчах. Як паведаміла намесніца старшыні АГП Антаніна Кавалёва, расійская амбасада забараніла здымаць нават працэдуру ўскладання кветак, не тое што дыпламатычны будынак. За гэтым сочаць міліцыянты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі