Яшчэ два смяротныя прысуды: асудзілі забойцаў маладой пары на вуліцы Алібегава

Яшчэ два смяротныя прысуды: асудзілі забойцаў маладой пары на вуліцы Алібегава

Двое абвінавачаных па справе аб забойстве на вуліцы Алібегава ў Мінску асуджаныя да вышэйшай меры пакарання — смяротнай кары. Як перадае БЕЛТА, такое рашэнне прыняў 20 студзеня Мінскі гарадскі суд. Вячаслаў Сухарка і Аляксандр Жыльнікаў прызнаныя вінаватымі ў разбоі, забойстве трох чалавек, выкраданні асабістых дакументаў.

Мінскі гарадскі суд пачаў перагляд гэтай справы ў жніўні мінулага года. Раней, 6 сакавіка 2017 года Вярхоўны суд разгледзіў справу ў апеляцыйным парадку, адмяніў ранейшае рашэнне і накіраваў справу на новы разгляд.

Забойства маладой пары адбылося ў снежні 2015 года. 27-гадовая мінчанка не змірылася з тым, што мужчына, з якім яна раней жыла, мае блізкія стасункі з іншай. Маладая жанчына наняла чалавека для выкрадання саперніцы, аднак гэты план сарваўся. Тады яна звярнулася да свайго 44-гадовага суседа, які паабяцаў знайсці чалавека, здольнага моцна збіць “разлучніцу”. Меркавалася, што іншая абранніца павінна была доўга лекавацца ад пабояў у лякарні, а сама замоўніца злачынства ў гэты час магла б наладзіць адносіны з былым каханым.

Зламыснікам абяцалі ўзнагароджанне за збіццё саперніцы, але тыя збілі і пацярпелую, і яе сужыцеля. Пасля гэтага яны забралі з кватэры асабістыя рэчы ахвяраў і зніклі. Пазней, пасля іх затрымання, стала вядома, што абвінавачаныя мужчыны таксама забілі ў Калодзішчах пад Мінскам 59-гадовага мужчыну падчас разбойнага нападу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі