Яшчэ дваіх гродзенцаў аштрафавалі за дапамогу ад INeedHelpBY

Суд / Суд / Еўрарадыё

Суд / Еўрарадыё

У Гродне асудзілі яшчэ дваіх чалавек за дапамогу, атрыманую ад ініцыятывы INeedHelpBY, піша Hrodna.life. Гэтую ініцыятыву рэжым Лукашэнкі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем.

Працэсы прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Гродзенцаў абвінавацілі ў парушэнні дэкрэта Лукашэнкі "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе". Нібыта яны атрымалі замежную бязвыплатную дапамогу ў выглядзе таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Пры гэтым іх абвінавацілі таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці. Таксама суд вырашыў, што гродзенцы "неправамерна легітымізавалі злачынцаў", надаючы ім "псеўда-статус палітвязняў".

Абаіх гродзенцаў аштрафавалі на 30 базавых (1200 рублёў). Таксама маці непаўналетняга дзіцяці павінна аддаць дзяржаве 1651,9 рубля, а самазаняты мужчына — 6540,35 рубля. Менавіта на таку суму яны атрымалі прадукты ад INeedHelpBY.

У судах Гродна прайшло ўжо шэсць падобных працэсаў, звязаных з сваякамі палітвязняў.

Рэйд КДБ па сваяках палітвязняў, якія атрымлівалі прадуктовую дапамогу ад INeedHelpBY, адбыўся ў канцы студзеня. Пад пераслед трапілі каля 300 чалавек. Па гэтай справе адбылося не менш за 127 судоў, а на некаторых затрыманых пачалі крымінальныя справы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі