Яшчэ не ўсе сайты міністэрстваў "ведаюць" аб зменах кіраўніцтва

Так, па стане на 11:20 на сайце Белстата кіраўніком значыўся Уладзімір Зіноўскі, які ўжо на сайце Мінэканомікі названы міністрам. Праз 20 хвілін Белстат абнавіў інфармацыю пра кіраўніка, праўда, пасля тэлефанавання Еўрарадыё.

На сайце Мінпрама кіраўніком усё яшчэ лічыцца Дзмітрый Кацярыніч, якога замянілі на Віталя Воўка. 

Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт на сваім сайце ўвогуле прыбраў прозвішча кіраўніка. Але спасылка у браўзеры заканчваецца на "petr_mikhailovich_rudnik".

Лепш за ўсіх адзначыўся сайт Саўміна. Тут раніцай урадам яшчэ кіруе Міхаіл Мясніковіч, не змяніліся і яго намеснікі. У 12:20 Мясніковіча змяняюць на Кабякова, а намеснікаў памяняць яшчэ не паспяваюць.

Кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта на сайце ўжо новае, праўда, новы кіраўнік і яго намеснік яшчэ без біяграфій. На сайце Мінадукацыі ўжо новы міністр з падрабязнай біяграфіяй, але на сайце БДУ ён усё яшчэ лічыцца першым прарэктарам. Прозвішча міністра па падатках і зборах на сайце абнавілі яшчэ ў суботу.

Абноўленыя сайты Нацбанка, Мінэканомікі, Камітэта па маёмасці, Брэсцкага і Віцебскага аблвыканкамаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі