Яўген Ясін: Крокі Беларусі да Еўрасаюза Расія ўспрыме як страту саюзніка
Днямі беларускі віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка заявіў, што Беларусь будзе не толькі імкнуцца да стварэння адзінага мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам, але і да стварэння адзінай свабоднай эканамічнай зоны з Еўрасаюзам. У размове з Еўрарадыё былы міністр эканомікі Расіі Яўген Ясін папярэджвае, што гэта выкліча негатыўную рэакцыю Крамля і па дарозе ў Еўрасаюз Беларусь можа страціць свайго усходняга сябра.
Яўген Ясін: Калі ўжо дамовіліся рабіць мытны саюз, то крокі Беларусі ў Еўрасаюз, альбо наўпроставае ўступленне ў ВТО будзе ўспрымацца як парушэнне абавязацельстваў. А пуцінскай Расіі не выгадныя самастойныя дзеянні нікога з саюзнікаў. Якіх ужо зусім мала засталося. Так Расія гэта і будзе ўспрымаць — што адным саюзнікам стала менш.
Нагадаем, што 9 чэрвеня прэм’ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі ў Маскве пагадненне аб успупленні ў Сусветную гандлёвую арганізацыю адзінай мытнай тэрыторыяй. Але генеральны дырэктар гэтай арганізацыі Паскаль Ламі 24 чэрвеня выказаў сумнеў у правамочнасці далучэння да СГА такога “мытнага трыўмвірату”.
Цалкам чытайце неўзабаве на сайце Еўрарадыё.