Юлія Несцярэнка: Я дрэнна сябе адчуваю
Алімпійская чэмпіёнка Афінаў і медальная надзея Беларусі на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы не выйшла на галоўны старт сезона Беларуская бягуха Юлія Несцярэнка не выйшла на стометроўку на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы, што праходзіць у Берліне. Як распавяла Еўрарадыё сама Юлія, цяпер яна ў вельмі дрэнным фізічным стане і спрабуе сабрацца сіламі, каб паўдзельнічаць у эстафеце.
Несцярэнка: “Я не бегла 100 метраў, і мне, дай Бог, сабрацца на эстафету. Ніякіх планаў няма, я хворая, я не ў добрым стане, не ў добрым настроі”.
Фота — bfla.eu
Несцярэнка: “Я не бегла 100 метраў, і мне, дай Бог, сабрацца на эстафету. Ніякіх планаў няма, я хворая, я не ў добрым стане, не ў добрым настроі”.
Фота — bfla.eu