Юнакі атрымалі 1,5 гады “хіміі” за збіццё міліцыянта

Па 1,5 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую установу атрымалі жыхары Ляхавіч за супраціў працаўнікам міліцыі. Дарэчы, адзін з удзельнікаў бойкі зламаў міліцыянту нос. Бойка пачалася ў кавярні “Алеся” ў Ляхавічах.
Адзін наведнік не спадабаўся другому, і яны выйшлі на вуліцу высветліць адносіны. Міліцыянты, якія знаходзіліся побач, папярэдзілі хлопцаў. Але тыя працягвалі бойку. З бара выйшлі паназіраць за падзеямі яшчэ чалавек 30. Міліцыянты спрабавалі забраць аднаго з забіякаў. Але на дапамогу таму прыйшоў сябрук. Ён збіў аднаго з міліцыянтаў, пераламаў яму нос. Да міліцыянтаў прыехала дапамога, і хлоппцаў пасадзілі ў варанок, але і там яны ламалі крэслы і пагражалі міліцыянтам. Летась у ляхавіцкім раёне такіх нападаў на мідліцыянтаў было тры. Пракуратура лічыць, што гэтым разам суд вынес занадта мяккае пакаранне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі