З 1 студзеня ў Беларусі платнымі стануць дарогі да Магілёва і Бабруйска
Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі мае намер увесці на дарогах М4 і М5 электронную сістэму BelToll.
На трасе М4 Мінск — Магілёў плата будзе спаганяцца на ўсім працягу. На трасе М5 Мінск — Гомель — толькі на ўчастку ад Пухавічаў да Бабруйска.
Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Міністэрства транспарту і камунікацый Яўгена Ракала, з 2014 года М4 і М5 павінны былі б стаць платнымі на ўсім працягу. Але складанасць у тым, што М5 пакуль не на ўсім працягу адпавядае дарозе першай катэгорыі.
"Мы бачым, што першай катэгорыі ў нас адпавядае толькі ўчастак толькі да Бабруйска, а ад Бабруйска да Гомеля — не", — цытуе чыноўніка "Ежедневник". Менавіта таму плата за праезд ад Бабруйска да Гомеля спаганяцца пакуль не будзе.
Фота: Publicitātes attēli.