З 17 тысяч беларусаў 3 тысячы не змаглі пацвердзіць крыніцы сваіх даходаў
У мінулым годзе даходы і выдаткі 17 тысяч беларусаў зацікавілі падатковыя органы. З іх больш за 3 тысячы не змаглі пацвердзіць крыніцы сваіх даходаў, выдаткаваных на набыццё маёмасці і на іншыя мэты. Пра гэта падчас онлайна на сайце БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення падаткаабкладання даходаў і маёмасці фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі. Паводле яго слоў, падаткавікі выставілі гэтым тысячам жыхароў нашай краіны да выплаты падаходны падатак у памеры 4,8 млн рублёў (гэта каля 2,4 млн долараў). Атрымліваецца, каля 1600 рублёў (каля 800 долараў) на чалавека.
Кавалеўскі не паведаміў, колькі чалавек са згаданых трох тысяч заплацілі падатак.
Андрэй Кавалеўскі. Фота: БЕЛТА