З 28 жніўня Польшча аднаўляе выдачу віз беларусам
Шэнгенская віза / Еўрарадыё
З 28 жніўня Польшча аднаўляе выдачу віз беларусам, заявіў кіраўнік офіса прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык.
— Мы распрацоўваем праграмы дапамогі нашым усходнім суседзям, — сказаў Міхал Дворчык. — Учора прэм'ер прыняў пастанову аднавіць нармальную працу консульстваў і выдачу віз. Да гэтага яны выдаваліся толькі людзям, якія ехалі ў Польшчу са службовымі або гуманітарнымі мэтамі. Цяпер консульствы зноў змогуць выдаваць беларусам візы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.