З 48 прадстаўнікоў руху "За Свабоду" ў выбарчыя камісіі прабіліся толькі 2

З 48 прадстаўнікоў руху "За Свабоду" ў выбарчыя камісіі прабіліся толькі 2

У склад 110 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў было вылучана больш за 2 тысячы чалавек: шляхам збору подпісаў, працоўнымі калектывамі, партыямі і грамадскімі аб'яднаннямі. Агульнай інфармацыі пра тое, хто ж увайшоў у сфармаваныя 27 чэрвеня тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі, пакуль няма. Аднак ужо вядома, што з 48 прадстаўнікоў руху "За Свабоду" ў камісіі прабіліся толькі 2: Георгій Станкевіч у Лепелі і Міхась Гіль у Паставах, інфармуе БелаПАН.

БЕЛТА паведамляе, што ў складзе Мінскай абласной выбарчай камісіі ёсць прадстаўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). У Брэсце з 5 прадстаўнікоў гэтай партыі ў акруговую камісію патрапіў толькі 1. А ў Магілёўскай вобласці прадстаўнікоў дэмакратычнага руху ў тэрытарыяльнай і акруговых камісіях не будзе.

Нагадаем, парламенцкія выбары прызначаныя на 11 верасня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі