У аўтобусе, што трапіў у аварыю ва Украіне, ехалі 40 падлеткаў (відэа)
Адзін з іх загінуў. За беларусамі ўжо паехаў аўтобус, які прывязе турыстаў назад у Мінск.
Нагадаем, аўтобус з 50 пасажырамі-беларусамі ехаў на балгарскі курорт. Здарэнне адбылося сёння раніцай каля вёскі Воля Любітоўская пад Ковелем. Там сутыкнуліся беларускі турыстычны і ўкраінскі маршрутны аўтобусы. Загінулі 8 чалавек (адно дзіця з Беларусі, 2000 года нараджэння, яшчэ двое замежнікаў, астатнія — ўкраінцы), 30 чалавек атрымалі траўмы (22 з іх — грамадзяне нашай краіны). Пасажыраў беларускага аўтобуса, якія не пацярпелі, размясцілі ў гасцініцы ў Ковелі.
Як паведамляе "Интерфакс-Запад", у Валынскую вобласць паехала і кіраўніцтва кампаніі "Белфрэш", якая арганізоўвала тур у Балгарыю.
УНІАН інфармуе, што ў беларускім аўтобусе з 50 пасажыраў было толькі 8 дарослых, астатнія — падлеткі ва ўзросце да 16 гадоў. Аўтобус належыць адной з балгарскіх турыстычных фірмаў, ім кіравалі двое вадзіцеляў-балгараў. Абодва яны загінулі.
Партал tut.by інфармуе, што загінулы беларускі хлопчык учора адзначыў 13-годдзе.
МНС арганізавала "гарачую лінію" для сваякоў пацярпелых у ДТЗ ва Украіне