З 9 ліпеня Польшча пачынае выдаваць гуманітарны від на жыхарства беларусам

Фота носіць ілюстрацыйны характар / poszta.bel
Фота носіць ілюстрацыйны характар / poszta.bel

Ад сёння беларусы могуць атрымаць гуманітарны від на жыхарства ў Польшчы, паведамляе кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай.

Офіс па справах замежнікаў Польшчы апублікаваў інфармацыю аб новым дазволе на часовае знаходжанне для беларусаў, якія маюць гуманітарныя візы — гэта гуманітарны від на жыхарства. Новая працэдура набывае моц 9 ліпеня. Прававой падставай з'яўляецца пункт п. 9 ч. 1 арт. 186 закона "Аб іншаземцах".

"Такі від на жыхарства будзе выдавацца ў сувязі з тым, што грамадзянін, які звяртаецца, не можа вярнуцца ў Беларусь. І ён выключае магчымасць падарожжаў у Беларусь. Парушэнне гэтага правіла можа быць расцэнена польскімі ўладамі як парушэнне правілаў выдачы гэтых віз і вам можа пагражаць штраф з забаронай на ўезд у ЕС", — звяртае ўвагу прадстаўніца офіса Ціханоўскай Крысціна Рыхтар.

Атрымаць гуманітарную візу змогуць беларусы, якія прыехалі ў Польшчу з Украіны, дзе легальна знаходзіліся да 24 лютага 2022 года. Таксама гэта тычыцца грамадзянаў Беларусі, якія ўжо маюць гуманітарныя польскія візы і знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

У офісе Ціханоўскай падкрэсліваецца, што МЗС разгледзіць магчымасць пашырэння катэгорый беларусаў, якія могуць атрымаць візы на тэрыторыі Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі