З адміністрацыйнага будынку ў Мінску эвакуявалі 100 чалавек (фота)

З адміністрацыйнага будынку ў Мінску эвакуявалі 100 чалавек (фота)

Зранку 15 лютага 100 чалавек былі эвакуяваныя з чатырохпавярховага адміністрацыйнага будынку па вуліцы Магілёўскай, 2.

Як паведамляе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, прычынай стала інфармацыя пра пажар, якая паступіла з гэтага будынка. Прыбыўшы на месца выкліку, ратавальнікі выявілі, што ў электрашчытавой адбылося загаранне праводкі.

Загаранне было ліквідаванае за лічаныя хвіліны. Пацярпелых няма.

Мяркуецца, што прычынай пажару стала кароткае замыканне электраправодкі.

З адміністрацыйнага будынку ў Мінску эвакуявалі 100 чалавек (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі