З Беларусі з'ехала былая палітзняволеная Вольга Гарбунова

З Беларусі з'ехала былая палітзняволеная Вольга Гарбунова

З Беларусі з'ехала былая палітзняволеная Вольга Гарбунова. У траўні сёлета за ўдзел у пратэстах яна была асуджана на тры гады "хатняй хіміі". "Воля на волі, напісала Гарбунова ў Facebook. — Ведае крымінальна-выканаўчая інспекцыя, ведайце і вы".

Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагала жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. У лістападзе 2021-га Гарбунову затрымалі па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. За кратамі яна амаль два тыдні трымала галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі