З "Беларуськалія" звольнілі адразу 49 чалавек-удзельнікаў забастоўкі

З "Беларуськалія" звольнілі адразу 49 чалавек-удзельнікаў забастоўкі

З "Беларуськалія" звольнілі адразу 49 чалавек-удзельнікаў забастоўкі, паведамляе БЕЛТА. Афіцыйна заяўлена, што "за прагулы", бо яны нібыта не выконваюць парадак аб'яўлення і правядзення страйку. Адміністрацыя прадпрыемства спасылаецца на колішняе рашэнне суда Мінскай вобласці, які страйк на "Беларуськаліі" прызнаў незаконным. Але тады ішла гаворка пра жнівеньскія падзеі. У апошнія тыдні страйк зноў пачаў пашырацца — штодня да яго далучаліся ўсё новыя і новыя людзі. Спыніць гэты працэс спрабуюць масавымі звальненнямі.

"Адмова работнікаў выконваць свае працоўныя абавязкі ў сувязі з уступленнем у стачку супярэчыць нацыянальнаму і міжнароднаму заканадаўству, не адносіцца да паважных прычын няяўкі на працу, — заяўляюць на "Беларуськаліі". — Адзіным прававым наступствам такіх дзеянняў з'яўляецца звальненне работніка за прагул".

Адміністрацыя прадпрыемства папярэджвае астатніх прыхільнікаў страйку, што іх чакаюць "аналагічныя рашэнні" і папрасілі "не паддавацца на правакацыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі