З каранавірусам шпіталізаваны Зяленскі і кіраўнік яго адміністрацыі

З каранавірусам шпіталізаваны Зяленскі і кіраўнік яго адміністрацыі

З каранавірусам шпіталізаваны прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і кіраўнік яго адміністрацыі Андрэй Ярмак, паведамляе pravda.com.ua. Яны знаходзяцца ў ізаляваных палатах бальніцы. Пры гэтым украінскі прэзідэнт збіраецца працягваць праводзіць нарады ў анлайн-рэжыме. Для яго абсталявалі спецыяльны кабінет, усталявалі спецсувязь. Зяленскі і Ярмак падтрымліваюць сувязь толькі па тэлефоне.

Пра тое, што Уладзімір Зяленскі заразіўся каранавірусам, стала вядома 9 лістапада. Яго жонка, Алена Зяленская, перахварэла яшчэ летам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі