З клумбы ля гомельскай лякарні прыбралі "джынсы з вазонамі"
З клумбы ля гомельскай лякарні хуткай дапамогі на вуліця Камісарава прыбралі дэкаратыўны элемент у выглядзе мужчынскіх і жаночых джынсаў, якія імітавалі ніжнюю частку целаў людзей. Прадметы вопраткі былі нечым напоўненыя і складзеныя так, быццам ля клумбы сядзіць парачка. Уверсе джынсаў паставілі вазоны з кветкамі.
Незвычайнае дызайнерскае рашэнне прыцягнула ўвагу людзей і журналістаў. Цяпер супрацоўнікам медустановы загадалі прыбраць крэатыў, піша TUT.by