З марозіва з васількамі знік лозунг "Жыве Беларусь!" (фота)

З марозіва з васількамі знік лозунг "Жыве Беларусь!" (фота)

З гомельскага марозіва з васількамі знік лозунг "Жыве Беларусь!". Еўрарадыё раней паведамляла, што марозіва, на ўпакоўцы якога быў слоўнік беларуска-англійскіх фраз, у траўні раптоўна знікла. У маркетынгавым аддзеле вытворцы "Інгман марозіва" тады спаслаліся на нечаканы ажыятаж — партыя была абмежаваная, а з-за асаблівасці рэцэптуры яны маглі аператыўна вырабіць новую. Там дапускалі, што на ўпакоўках новай партыі ўжо не будзе лозунга "Жыве Беларусь!", але з'явяцца іншыя фразы. Так і адбылося. Цяпер на ўпакоўцы можна прачытаць наступнае: "Завязіце мяне на Еўрапейскія гульні", "Дзе можна засэлфіцца з зубрам?" і "Хачу запомніць Беларусь назаўжды".

З марозіва з васількамі знік лозунг "Жыве Беларусь!" (фота)
Марозіва з "Жыве Беларусь!" / symbal.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі