З новага года беларусы не змогуць закупацца Duty free на мяжы з Літвой

З новага года беларусы не змогуць закупацца Duty free на мяжы з Літвой

З новага года беларусы і турысты, якія будуць ехаць з Еўрасаюза ў Беларусь праз Літву, не змогуць купіць бяспошлінныя тавары ў Duty free. Як паведамляе “Вечерний Гродно” са спасылкай на аддзел камунікацый мытнай службы Літвы, бяспошлінны гандаль на аўтадарожных пропусках на знешніх межах ЕС забаронены дырэктывай Еўрасаюза. Такім чынам, Duty free застануцца толькі ў аэрапортах.

Для беларусаў закупы ў такіх крамах былі выгаднымі. Напрыклад, у літоўскім Duty free у пункце “Райгардас — Прывалка” можна было набыць элітныя алкагольныя напоі, парфумерыю сусветных брэндаў. Кошт блока беларускіх цыгарэт у крамах бяспошліннага гандлю пачынаецца ад 3,3 еўра (крыху танней, чым у крамах), а правозіць у Беларусь можна 10 пачкаў.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ліквідацыя крам звязаная з незаконным абаротам у шопах алкаголю і цыгарэт. З такой самай прычыны былі на пэўны час зачыненыя Duty free з беларускага боку: з 2007 года яны засталіся толькі ў нацыянальным аэрапорце Мінск-2. Аднак праз шэсць гадоў, у лістападзе 2013 года, “шопы” аднавілі працу. У асартыменце з'явіліся тавары беларускай вытворчасці, купляць сталі з пашпартам, талонам і пад прыцэлам камер відэаназірання.

Нагадаем, па дзеючым нормам, у Беларусь з Еўропы паўналетнім можна ўвозіць не больш за 200 цыгарэт (10 пачкаў) і 3 літры алкаголю. Тыя, хто едзе на аўтамабілі часцей за адзін раз на тыдзень, могуць везці літр, а веласіпедысты — 0,5 літра.

Беларускія "шопы" на мяжы з Польшчай захаваюцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі