З Новага года мінімальны заробак павысіцца да 305 рублёў

З Новага года мінімальны заробак павысіцца да 305 рублёў

Месячны мінімальны заробак у Беларусі з 1 студзеня 2018 года павялічваецца да 305 рублёў. Гэта ўводзіцца пастановай Савета міністраў №1022 ад 28 снежня 2017 года, перадае БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Год таму урад вызначыў месячную "мінімалку" ў 265 рублёў. 

Наймальнік абавязаны ўжываць мінімальны заробак (месячны і пагадзінны) у якасці ніжэйшай мяжы аплаты працы работнікаў за працу ў нармальных умовах на працягу нармальнай працягласці працоўнага часу пры выкананні абавязкаў работніка, што вынікаюць з заканадаўства, лакальных нарматыўных прававых актаў і працоўнага дагавора. Пры гэтым мінімальны заробак (месячны і пагадзінны) ужываецца з улікам адпрацаванага працоўнага часу.

Урад штогод вызначае з 1 студзеня памер месячнай "мінімалкі".  На працягу года гэта лічба індэксуецца ў парадку, прадугледжаным для індэксацыі даходаў, атрыманых з бюджэтных крыніц, у адпаведнасці з заканадаўствам аб індэксацыі даходаў насельніцтва з улікам інфляцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі