З "Прэсбола" звольніліся журналісты Вячаслаў Федарэнка і Сяргей Азаркевіч
Працоўная журналіста Вячаслава Федарэнка / Фота: facebook.com
З беларускай спартыўнай газеты "Прессбол" звольніліся два спартыўных журналіста: Вячаслаў Федарэнка і Сяргей Азаркевіч. Вячаслаў прапрацаваў у выданні 16 гадоў, Сяргей — шэсць.
У канцы 2020 года з пасады галоўнага рэдактара газеты сышоў Дзмітрый Герчыкаў. Пасля гэтага на гэтую ролю прапанавалі карэспандэнта АНТ Сяргея Лісічкіна. Супраць такой кадравай перастаноўкі была амаль уся рэдакцыі газеты, аднак Беларуская федэрацыі футбола (адзін з акцыянераў) прымусова прадставіла Лісічкіна калектыву як новага кіраўніка.
У выніку з рэдакцыі сышлі восем работнікаў: да гэтага з газеты сышлі Уладзімір Пірог, Сяргей Мардасевіч, Сяргей Шчурко (працаваў пазаштатна), Сяргей Малышка, Аляксандр Шычко.
«В жизни бы не подумал, что так все и будет, но лучшая газета в мире дальше без меня», – так пракаментаваў сваё звальненне Азаркевіч у Instagram.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.