З-за расійскіх удараў не дзейнічае палова энергасістэмы Украіны — Шмыгаль

Дзяніс Шмыгаль і Валдзіс Дамброўскіс / t.me/Denys_Smyhal
Дзяніс Шмыгаль і Валдзіс Дамброўскіс / t.me/Denys_Smyhal

З-за расійскіх ракетных удараў па крытычнай інфраструктуры не дзейнічае амаль палова энергасістэмы Украіны. Пра гэта ў пятніцу ў Кіеве на сумесным брыфінгу з віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Валдзісам Дамброўскісам заявіў украінскі прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль. Паводле яго слоў, Расія "ваюе супраць грамадзянскага насельніцтва" і "пазбаўляе яго падчас зімы святла, водазабеспячэння, цяпла і сувязі".

Шмыгаль нагадаў пра маштабную атаку, якая адбылася 15 лістапада, калі РФ выпусціла па Украіне амаль сотню ракет. Украінская супрацьпаветраная абарона змагла збіць толькі частку з іх. Іншыя атакавалі аб'екты энергетычнай інфраструктуры, трапілі і ў жылыя дамы. Украінскі прэм'ер падкрэсліў, што Украіна мае патрэбу ў падтрымцы ЕС як у сферы энергетыкі, паставак дадатковага абсталявання, так і дадатковых фінансавых рэсурсаў — для набыцця прыроднага газу.

Адключэнні святла адбываюцца па ўсёй Украіне. "Укрэнерга" паведамляе, што сітуацыя "даволі складаная", працягваецца праца рамонтных брыгад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі