З-за "свінога" грыпу ўсе замежныя студэнты ў Беларусі пройдуць медагляд
Усіх замежных студэнтаў у Беларусі чакае медагляд на наяўнасць віруса "свінога" грыпу пры засяленні ў інтэрнаты. Ён адбудзецца ў перыяд з 23 жніўня да 7 верасня. Пра гэта паведаміла намеснік міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар краіны Валянціна Качан. Паводле яе слоў, у Беларусі прымаюцца ўсе меры, каб не дапусціць распаўсюду небяспечнага віруса, інфармуе "Интерфакс".