З завода ў Барані вывезлі "дохлых пацукоў", якіх пабачыў Лукашэнка (фота)

З завода ў Барані вывезлі "дохлых пацукоў", якіх пабачыў Лукашэнка (фота)

На заводзе "Тэхніка сувязі" ў Барані ў Аршанскім раёне правялі вялізную "зачыстку". З тэрыторыі вывезлі не толькі смецце, але і розныя матэрыялы — дошкі, фанеру, шафы, металічныя стэлажы, крэслы, скрыні з керамічнай пліткай, рамы, кабель і шмат іншага. Як інфармуе сайт orshatut.by, усё гэта выкінулі ў полі, у нізіне, дзе раней складалі рэшткі знесеных вытворчых памяшканняў — бетон, цэглу, арматуру. Мясцовыя жыхары даведаліся пра гэта і "палявалі" на лепшыя рэчы, якія могуць спатрэбіцца ў гаспадарцы, і забіралі іх, вывозілі нават трактарамі.

Па адной з версій, кіраўніцтва прадпрыемства не выключала, што Аляксандр Лукашэнка можа заехаць па дарозе з Александрыі, таму так спяшалася скончыць працы да 1 верасня.

Як паведамляла Еўрарадыё, у жніўні Лукашэнка наведаў "Тэхніку сувязі" і пабачыў там памяшканні, у якіх не было элементарнага парадку. Лукашэнка абурыўся, што "пераўтварылі праз паверх гэтае памяшканне ў туалет". Пасля на нарадзе ў Оршы ён рассказаў, што пабачыў у кабінетах: "Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката". Цяпер можна спадзявацца, што нічога падобнага на прадпрыемстве не засталося.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі