Што пабачыў Лукашэнка ў Барані: Дохлыя пацукі, прэзерватывы, нарката (відэа)
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці незапланаванай экскурсіі Аляксандра Лукашэнкі на прадпрыемстве "Тэхніка сувязі" ў Барані (Аршанскі раён). Ён там пабываў у панядзелак і пабачыў памяшканні, у якіх не было элементарнага парадку. Лукашэнка абурыўся, што "пераўтварылі праз паверх гэтае памяшканне ў туалет".
У аўторак на нарадзе ў Оршы кіраўнік дзяржавы зноў згадаў пра кабінеты, якія пабачыў у Барані. Поўнае відэа прамовы Аляксандра Лукашэнкі было паказанае на тэлеканале СТБ. Лукашэнка жорстка крытыкаваў прэм'ера Андрэя Кабякова ("не стварыў ва ўрадзе напружання... каб рашэнні прэзідэнта былі выкананыя") і кіраўніка справамі прэзідэнта Віктара Шэймана ("ні чарта не зрабіў... генерал"), а пасля сказаў, што пабачыў у кабінетах: "Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката".