За 6 дзён кітайскія спартсмены зарабілі больш за 27 мільёнаў долараў

У медальнай скарбонцы кітайскіх спартсменаў за няпоўны тыдзень летняй Алімпіяды-2008 накапіліся ўжо 22 узнагароды вышэйшай вартасці. Толькі сёння, на працягу шостага дня Гульняў, іх гаспадары заваявалі 5 залатыя медалёў: два ў плаванні і па адным у спартыўнай гімнастыцы, кулявой стральбе і стральбе з лука, паведамляе БЕЛТА.
Усяго ў скарбонцы кітайцаў на сённяшні дзень 35 узнагарод: 22 залатых, 8 срэбраных і 5 бронзавых. Кітайскія ўлады напярэдадні Гульняў паабяцалі спартсменам па 1 мільёне долараў за першае месца, 500 тысяч за другое і 250 тысяч за трэцяе. Такім чынам, атрымліваецца, што кітайцы апроч 35 медалёў зарабілі яшчэ і 27 мільёнаў 250 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі