За акцыі "Дынама" Юрый Чыж хоча мільён рублёў
Кампанія "Трайпл" афіцыйна заявіла пра намер прадаць свой пакет акцый ЗАТ "Футбольны клуб "Дынама-Мінск". Уладальнік кампаніі Юрый Чыж прадае 52 простыя імянныя акцыі наміналам 500 рублёў за штуку. Пры гэтым ён хоча атрымаць 19 250 рублёў за кожную акцыю. Гэта значыць, што ўвесь пакет (каля 57% акцый) яго цяперашні ўладальнік ацэньвае ў 1 мільён рублёў, піша TUT.by.
Чуткі пра будучую змену ўладальніка "Дынама" з'явіліся напрыканцы 2018 года.
"Трайплу" мае каля 57% акцый клуба, прыкладна 26% знаходзяцца ў распараджэнні Мінгарвыканкама. Сярод патэнцыйных пакупнікоў пакета акцый называлі некалькі бізнэсоўцаў, у прыватнасці расійскага мільярдэра Міхаіла Гуцарыева. Агучвалася таксама версія, што пакет адыйдзе гораду.