За білет на Алімпіяду хакейная зборная Беларусі згуляе з Даніяй і Славеніяй
На чэмпіянаце свету беларусы не змаглі заваяваць прамую пуцёўку на Гульні 2018 года ў Пхенчхане.
Хакейная зборная Беларусі ў барацьбе за пуцёўку на Алімпіяду 2018 года згуляе з Даніяй і Славеніяй, а таксама з яшчэ адной камандай, якая стане вядомая з лютым наступнага года. Кваліфікацыйны турнір пройдзе ў Мінску з 1 да 4 верасня 2016 года. У Пхенчхан паедзе толькі пераможца турніра.
"Прессбол" нагадвае, што ў 2013 годзе зборная Беларусі змагалася за пуцёўку на Алімпіяду ў Сочы са зборнымі Даніі, Славеніі і Украіны. Тады перамаглі славенцы.
Адзначым, што на чэмпіянаце свету ў Чэхіі беларусы занялі 7-е месца (як і год таму на хатнім чэмпіянаце). А ў абноўленым рэйтынгу наша зборная знаходзіцца на 9-м месцы.
Фота: Прессбол