За два тыдні з Украіны ў Беларусь вярнулі 380 расіян

За два тыдні з Украіны ў Беларусь вярнулі 380 расіян

З 26 лістапада каля 380 расіян няўдала спрабавалі патрапіць ва Украіну праз Беларусь. Іх вярнулі, больш за 260 чалавек — на самалётах, іншых — наземным транспартам. У Дзяржпамежкамітэце Беларусі распавялі tut.by, што апошнім часам сітуацыя стабілізавалася, колькасць вернутых расіян трымаецца на адным узроўні. Украінскія звесткі адрозніваюцца ад беларускіх: толькі авіярэйсамі ў Беларусь вернута каля 400 чалавек. Да іх дадаецца каля дзясятка чалавек, якія спрабавалі патрапіць на ўкраінскую тэрыторыю праз аўтадарожныя пункты пропуску.

Вяртанне ўкраінцамі расіян звязана з увядзеннем у асобных рэгіёнах краіны ваеннага становішча (украінскія ўлады ўвялі яго з-за пагрозы наземнай агрэсіі з боку Расіі). Не прапускаюцца мужчыны з расійскімі пашпартамі ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў (калі няма паважных прычын для паездкі). Агулам праз розныя межы не было прапушчана ва Украіну больш за тысячу грамадзян Расіі. Што да выпадкаў з беларусамі, дык іх вяртанне з мяжы з ваенным становішчам не звязанае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі