За мінулы год узровень пірацтва ў Беларусі знізіўся на… 1%.
Сёння 87% камп'ютарных праграм у Беларусі — пірацкія.
Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі ў Мінску заявілі прадстаўнікі карпарацыі Microsoft.
"Трэба разумець, што пірацтва — гэта дзіця слабой эканомікі. Кожная краіна, што развіваецца, павінна непазбежна прайсці праз гэты працэс натуральнага насычэння рынку інфармацыйнымі тэхналогіямі, — разважае дырэктар па ліцэнзаванні Microsoft у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Яўген Данілаў. — Але мы лічым, што працэс натуральнага насычэння рынку ў Беларусі скончыўся, і таму ёсць усе перадумовы, якія мы бачым: рост колькасці кліентаў, іх зацікаўленасць ў легальным праграмнага забеспячэння. Гэта значыць, без дзяржавы ўсё, што мы можам рабіць, мы ўжо робім".
Данілаў дадаў, што беларускае заканадаўства ў частцы абароны аўтарскага права адпавядае нормам міжнароднага права. “І яно ў прынцыпе дазваляе праваўладальніку, не толькі звязанаму з выпускам ІТ, абараняць свае аўтарскія правы”, — цытуе спецыяліста БелаПАН.